3. У ХРАМЕ
У Храм увайду і зацеплю свечачку,
Прад святымі мошчамі стану.
Дзякуй, ойча наш Іаане,
За Тваё вялікае сэрца.
За малітву тваю няспынную,
За любоу да людзей убогіх.
З іх нікога у жыцці не пакінуу Ты
Словам добрым і дапамогаю.
Усе прароцтвы Твае здзяйсняліся,
Слова кожнае адбылося:
I Царыца Нябёс з"яулялася,
I дыханне Яе засталося.
Дзякуй, бацюшка Іаане,
Што квітнее зямля Кармянская.
...Светлым раннем
у Пакроускім храме
Ціха ліецца малітва манаская.