Баршчэўскі Ян : другие произведения.

Ян Баршчэўскі Шляхціц Завальня,

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

  
  1
  Ян Баршчэўскі
  Шляхціц Завальня,
  або
  Беларусь
  у фантастычных
  апавяданнях
  Мінск 2005
  2
  УДК 821.162.1(476)-31
  ББК 84(Беи-Пол)-44
  Б26
  Укладанне, пераклад з польскай мовы,
  пасляслоўе і каментарыі Міколы Хаўстовіча
  ISBN 985-02-0786-8
  3
  НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА
  Сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх
  часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і
  міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, а менавіта Полацкага,
  Невельскага і Себежскага паветаў, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся
  характарам; на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасць. У
  іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам,
  чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду.
  Я нарадзіўся там і вырас, іх скаргі і журботныя апавяданні, як гоман дзікіх
  лясоў, навявалі на мяне заўсёды змрочныя думкі і з дзяцінства былі маёй адзінаю
  марай.
  Асобныя з гэтых родных успамінаў я прыгадаў у баладах1; гэта быў мой
  самотны напеў. Балады былі пачаткам таго, пра што я меў намер сказаць
  падрабязней. Гэта ў чалавечай натуры – ад песні пераходзім да апавядання пра
  тое, што нас найбольш займае. Павінны выйсці адзін за адным шэсць2 томікаў
  гэтых аповесцяў, якія малююць пераважна мясціны паўночнае Беларусі, бо гэты
  куток зямлі заўсёды выклікае ў мяне наймілейшы ўспамін.
  Я не пераймаю формаў, якія ўжывалі пісьменнікі англійскія, нямецкія або
  французскія; лічу, што чужаземнае не будзе пасаваць негаваркому жыхару
  Беларусі. Узяў я форму з самое прыроды. Сірата штодзённа наракае на сваю
  нядолю, апавядае пра розныя пакуты, якія ён мусіў трываць на гэтым свеце, і яго
  скаргі на працягу ўсяго жыцця зліваюцца ў адну аповесць, хоць ён і не думаў
  сёння пра тое, што будзе апавядаць заўтра.
  Ян Баршчэўскі
  Пецярбург,
  1844, 8 верасня3
  4
  НАРЫС ПАЎНОЧНАЕ БЕЛАРУС І
  Той, хто падарожнічае з поўначы ў бок Беларусі, бачыць перад сабою
  велізарныя вёскі накшталт мястэчак, белыя мураваныя цэрквы і камяніцы двароў*,
  шырокія засеяныя палі, сям-там невялічкія хваёвы пушчы або бярозавыя гаі, чуе
  няраз працяглы і гучны спеў селяніна, які далёка, наколькі сягае вока, разносіцца
  па палях або пералятае горы і даліны з мелодыяй пастухоўскага ражка. У
  нядзелю, калі сонца набліжаецца да захаду, сустракае ён вясковых дзяўчат у
  святочных паркалёвых, а часам і ў ядвабных сарафанах у атачэнні юнакоў-
  залётнікаў; водзяць яны карагоды, спяваючы народныя песні, а старыя, седзячы на
  прызбах, разважаюць пра мінулыя і сённяшнія часы...
  Аднак калі ён набліжаецца да межаў Себежскага і Невельскага паветаў, то
  бачыць перад сабою разлеглыя цёмныя пушчы, якія, быццам хмары, навісаюць на
  даляглядзе, паміж лясоў – саламяныя стрэхі бедных жыхароў; дзе-нідзе позірк
  сустракае вытырклы паміж хвоямі жалезны крыж пакрытае мохам каплічкі, перад
  дзвярыма якой на двух хваёвых слупах вісяць або два, або тры званы; па
  ваколіцах раскіданы магільныя крыжы і камяні. Рэдка натрапіш там на прыстойна
  збудаваны панскі дом; няшмат і касцёлаў такіх, дзе можна было б бачыць густ
  архітэктара або выдаткі багатага фундатара; і гэты выгляд зямлі, змрочны і дзікі,
  пачынаючыся ад ракі Ловаць, распасціраецца да берагоў Дзвіны, дзе канчаюцца
  Палата і Дрыса.
  На ўсім гэтым абшары вузкія камяністыя дарогі, пераразаючы гарыстыя
  мясціны і мінаючы дзікія берагі азёраў, хаваюцца ў пушчах. У бедных вёсках у
  святочныя і будзённыя дні заўсёды пануе нейкая панурая цішыня; рэдка
  адгукнецца песня жняца або ратая, і па гэтым спеве можна лёгка зразумець яго
  заклапочаныя думкі, бо няўрод часта ашуквае тут надзеі працавітага земляроба...
  У гэтых краях прайшлі дзіцячыя мае гады. Тут я пасля таго, як разлучыўся з
  маладымі сваімі таварышамі па Полацкай акадэміі1, не могучы мець пры сабе
  іншых кніг, апрача некалькіх лацінскіх і грэцкіх класікаў, блукаў у прыемных
  марах дзе-небудзь у цёмнай пушчы або па бязлюдным беразе возера; любіў
  чытаць у кнізе прыроды, калі вечаровай парою адкрыецца старонка, на якой
  мільёнамі зіхоткіх угары зорак напісана Божая Ўсемагутнасць. На зямлі, пакрытай
  безліччу раслін і жывёл, я чытаў аб Міласэрнасці і Волі Творцы. Гэтая кніга
  прыроды вучыла мяне сапраўднай паэзіі, сапраўдным пачуццям лепей, чым
  сённяшнія гаваркія крытыкі, якія чужыя пачуцці і розныя здольнасці, дадзеныя
  чалавеку ад Бога, хочуць, быццам фрак, перашыць на сваю фігуру.
  * Гэтак тамтэйшы люд называе мураваныя дамы маёнткаў. (Тут i далей заўвагi
  Я. Баршчэўскага).
  5
  Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія
  перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй
  гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў.
  Пасля таго як лёс закінуў мяне ў далёкія мясціны, як жа часта самотныя
  думкі мае з берагоў Нявы вяртаюцца ў гэты край, дзе прайшлі лепшыя гады майго
  жыцця, дзе столькі мілых успамінаў малюе мне памяць! Успамінаю недалёкія ад
  Невеля ваколіцы Рабшчызны2, дзе прырода ўзняла высокія горы, быццам паверхі
  велізарных гмахаў, якія стагоддзі пакрылі ценем лясоў, а некаторыя пад
  пагодлівым сонцам ззяюць залатым пяском. Якія там разнастайныя краявіды, якія
  цудоўныя малюнкі! Калі хто, будучы ў гэтым краі, узышоў на вяршыню
  Пачаноўскае гары* і глядзеў на дзікія ваколіцы, што ляжаць навокал, дык бачыў,
  як азёры тут і там, нібы люстэркі, адбіваюць дзённы прамень, а над іх берагамі
  дрэмлюць густыя лясы, як дзе-нідзе па схілах чарнеюць бедныя сялянскія хаціны;
  але не ўбачыш тут нідзе ні гарадскіх муроў, ні вежаў старога замка. Там чалавек
  забывае пра свет. Не гучаць там спрэчкі французскае палаты ў справе Егіпта і
  Турцыі3, не чуваць там пра англійскі парламент4, пра вайну з кітайцамі5, не
  гамоняць там ні пра чыгункі6, ні пра дзівосную вынаходку Дагера7. І толькі голас
  пастушка, стрэл паляўнічага ў лесе або вецер, што гойсае ў вяршалінах пушчы,
  парушаюць на хвіліну цішыню ваколіцы...
  Бліжэй да Полацка возера Нешчарда на некалькі міль залівае абшар,
  падмывае хвалямі ўзбярэжныя пясчаныя горы, на поўдзень – шырокія паплавы,
  усеяныя купамі лазняку, сям-там рэчкі, бегучы здалёк сярод чароту, хаваюцца ў
  разліве азёрнае вады. Там вясна – рай; самыя розныя птушкі, здаецца, збіраюцца з
  усіх канцоў свету, тысячы розных меладычных, дзікіх і чуллівых галасоў
  адгукаюцца над вадою па лугах і лясах: енк зязюлі, пошчак салаўёў, голас бугая ў
  чароце, рэзкія крыкі качак... Гэтая дзівосная суладнасць і гэты канцэрт прыроды
  пераносілі мае ўяўленні ў нейкі чарадзейны край.
  І цяпер гэтыя мясціны, дзе ў маленстве я бачыў столькі цудаў прыроды,
  гэтыя гаі, гэтыя зялёныя берагі Нешчарды памяць малюе мне, нібы прыснёны сад.
  Прыпамінаю народныя апавяданні пра паданні гэтага краю, пра горы, дрэвы,
  Нешчарду, якія ходзяць сярод люду; і хоць у яго апавяданнях цяжка знайсці
  поўную праўду, аднак можна бачыць нейкі след мінуўшчыны гэтага краю, бо
  яшчэ дагэтуль у некаторых мясцінах можна назіраць валы, узнятыя чалавечаю
  рукою; гэта, бясспрэчна, сляды войнаў, пра якія не ўспомніў аніводзін гісторык.
  Часам пагляд сустракае курганы, пакрытыя лесам. Можа, у ценю шумлівых хвояў
  спачывае там які-небудзь ваяўнік, імя якога даўно забытае. Я няраз чуў аповяды
  простага народа пра даўнія войны, але да іх столькі дамешана казак і цудаў, што
  застаўся толькі слабы след мінуўшчыны, без імёнаў дзейных асоб. Раскажу адно
  простанароднае паданне гэтае ваколіцы.
  На паўднёвым баку возера Нешчарды ёсць гара, якую з трох бакоў амывае
  вада, на той гары – драўляны маленькі касцёлак і некалькі хвояў. Там часта
  знаходзяць у пяску сцёртыя вякамі срэбныя манеты, шкляныя прадметы, якія
  выкарыстоўваліся як упрыгожанні, іржавыя рэшткі разнастайнае старасвецкае
  * Верш пад гэтай назвай змешчаны ў “Незабудцы” на 1841 г.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"