Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Сарамлiвая Дзяучына

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

А.БОГДАН

САРАМЛIВАЯ ДЗЯђЧЫНА

...З учарашняй ночы я па-iншаму гляджу на свет! Я нават не магу зразумець, што са мной? Гэта здарылася так нечакана... Нешта мяне схапiла, падняло высока-высока i з замахам кiнула ѓ мяккае i пахучае, нiбы сена, мора пачуццяѓ. Ён i я... Вось успамiнаю i не магу паверыць, што гэта здарылася менавiта са мною. Я ж такая сарамлiвая, такая, як бы сказаць, цнатлiвая ѓся i недачэпная... Некаторыя кажуць, што я дзiкая, некаторыя, - што проста дурная. Памыляюцца, канешне ж... бо гэта здарылася! Цяпер я ѓжо не тая сарамлiвая дзяѓчынка, якая крочыць з торбачкай хлеба па вулiцы, не паднiмаючы вачэй. Цяпер я птушка, якая пасля доѓгага змроку разгарнула свае крылы i панеслася насустрач сонцу!..

Ой, сорамна, канешне, гэтак часта ѓспамiнаць аб гэтым, але ж не магу, каб не ѓспомнiць... Так-так, - гэта было ѓчора, прыкладна памiж адзiнаццацю i паловай першага ночы. Пад старым мастом, што ля Мiронавага хатнiска, я першы раз у жыццi па-ца-ла-ва-ла-ся! Гэта не казка, я - пацалавалася! I з кiм! Не паверыце, - з Пятруком! З самiм Пятруком Самсунiкам па мянушцы Самоса. Пятрук - кароль трох вёсак: нашай, Браднiцы i Зарэчча. Вось гэта хлапец! Усе яго баяцца. А ён жа ж i праѓда здаровы, як той бугай - прыгажун адным словам. А я люблю здаровых, хоць i сарамлiвая.

Ужо трэццi год, як Пятрук адслужыѓ у армii. З таго часу ѓсе яго i баяцца. Першымi ён адлупцаваѓ Хваста i Воху, якiя да яго верхаводзiлi ѓ гэтым рэгiёне. Добра адлупцаваѓ. У iм столькi мужнасцi!.. Ён нiчога не баiцца. Чэснае слова! Вось стаiм мы з iм пад мастом i раптам я пачула нейкiя крокi. "Петрык, нехта iдзе..." , - трывожным шэптам азвалася я. "Няхай толькi падыйдзе!",- грозна прагрымеѓ Петрык i сцiснуѓ свае падобныя на камянi кулачышчы. Шкада, што нiхто так i не падыйшоѓ...

Петрык-Петрык, цi думаеш ты зараз пра мяне? Трэба прыпомнiць, а што ён мне сказаѓ перад тым, як па-ца-ла-ваць? А, здаецца, неяк так: "Зоська, ты гэта... калi, гэта... хто-небудзь да цябе, цi што там яшчэ... кажы мне i я тое... Пагавару з iм. Асабiста." Адчайны хлопец. А пасля здарылася незабыѓнае - ён прыцягнуѓ мяне i па-ца-ла-ваѓ... Праменька ѓ вусны. Сорам якi - хi-хi... А я яшчэ доѓга не магла паверыць.

Дамоѓ, на жаль, ён мяне не правёѓ. Сказаѓ, што неадкладна трэба з некiм пагаварыць. Асабiста. I знiк. Але я дарую. Справы ёсць справы. А я яшчэ доѓга стаяла пад мастом. Хацелася спяваць...

Ноччу я нiяк не магла заснуць. Уздыхала. - Дже ж ён там зараз? У караля трох вёсак спраѓ багата.

Уранку, выганяючы карову, я яго ѓбачыла зноѓ. Ён увiхаѓся з сякерай каля некага пню на агародзе. Да паяснiцы быѓ распрануты. З-пад парваных кедаѓ на нагах выглядваѓ вялiкi палец... Зашчымела сэрца. Чырвань залiла мяне з ног да галавы. Ён азiрнуѓся. Я хуценька адвярнулася i iмклiва цюкнула карову дубчыкам, робячы выгляд, што не заѓважаю. Ён выцер пот з iлба, ѓсмiхнуѓся i буркнуѓ: "Зося, падыдзi сюды...". "Няма калi"- адказала я. Не тое, каб мне не хацелася падыйсцi, але так было трэба. Людзi навокал, а я ж сарамлiвая... i ѓсё такое. Раптам ён ускiнуѓся на плот, адным махам пераскочыѓ яго i ѓ iмгненне вока ѓжо стаяѓ побач з сякерай у руках. Я так да месца i прырасла. А ён, гледзячы на сякеру i валтузячы яе ѓ руках, так прывабна прабурчаѓ: "Ты гэта... прыходзь, як сцямнее... калi што якое... на тое ж месца, добра?". Я i адказаць не паспела, як ён зноѓ перакулiѓся праз плот i замахаѓ сякерай па пню. Бух-бух-бух - адгукваѓся пень. Бух-бух-бух - грымела маё дзявочае сэрца! I шчымела, шчымела... Калi вярталася з выпасу, зiрнула на iх гарод - Пятрука ѓжо там не было, пню таксама. Але радасць мая не сцiхала, наадварот, яна прырастала, бурлiла, грымела - бух-бух-бух!..

I вось я чакаю. "Прыходзь, як сцямнее...", - бьюць у галаву яго прыгожыя словы! Дзе ж тая ночка? Хутчэй бы! Мне радасна. Я па-iншаму гляджу на свет. Мне хочацца спяваць. I я спяваю!.. Цiхенька, праѓда. Каб людзi не чулi. Бо я ж сарамлiвая, як нi як.


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"