Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Вочкi-Васiлёчкi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

А.БОГДАН

ВОЧКI-ВАСIЛЁЧКI

(2-гi варыянт)

- Валечка мая...

Ён стаяѓ ля магiлкi i ѓсмiхаѓся. Так шчыра па-юнацку ѓсмiхаѓся. Зусiм як хлопчык на спатканнi. А ѓ руках ён трымаѓ васiлькi. Невялiчкi такi букецiк...

- Валечка, каханачка мая...

Першы раз у жыццi ён так пяшчотна звяртаѓся да яе. Першы раз у жыццi ён дарыѓ ёй кветкi. Яе любiмыя. Тыя, што растуць толькi летам, у збожжы...

Звалi яго Сцяпан, i было яму ѓжо больш за семдзесят гадоѓ. Тыднi тры назад ён пахаваѓ жонку i, як казалi ѓ вёсцы, зусiм з глузду, стары, зехаѓ, i дадавалi - памрэ хутка, мабыць...

Кожны дзень, пакуль былi васiлькi, ён хадзiѓ у поле, нарываѓ духмяна-блакiтны букецiк гэтых, шчымлiва просценькiх кветак, i ѓпарта нёс iх на магiлку. Валечцы сваёй... I зноѓ былi ѓсмешкi, шэпт i цiхая размова...

- Вочкi-васiлёчкi мае... - раз-пораз прыгаворваѓ ён i, здаецца, бачыѓ яе вочы - Валечкi сваёй. Бо вочы ѓ яе сапраѓды былi блакiтныя-блакiтныя! I як ён раней гэтага не заѓважаѓ?

Больш за пядзьдзесят гадоѓ пражыѓ Сцяпан разам з жонкай. Жылi цiха, роѓна, нiчога дрэннага людзi пра iх нiколi не казалi, не абгаворвалi. Хата заѓсёды прыбраная, агародзiк дагледжаны... Былi два сыны. Павырасталi, павывучвалiся, разехалiся па розных гарадах - свае семi, свае клопаты.

Сцяпан усё жыццё быѓ цесляром з залатымi, як казалi, рукамi. Толькi вось характару быѓ дзiкаватага, маѓклiвага, нават хмурнага. Якая там усмешка? Нават на гулянках розных ён нiколi не дазволiѓ сабе хоць бы як разгаварыцца, пасмяяцца ад душы, паблузнiць. Не, усё цiха, амаль моѓчкi, адбыѓ сваё i да хаты. За гэта яго часта дзiкуном i называлi. Але, праѓда, не надта кпiлi, бо паважалi, за рукi, за развагу... А тут такое! Кветкi кожны дзень, размовы, усмешкi на магiлцы!.. I, праѓду, думалi, што з глузду зехаѓ.

- Валечка, гэта табе...

- Ён клаѓ васiлькi на магiлку, нешта падпраѓляѓ на ёй i пачынаѓ размаѓляць...

А яна, Валечка, вядома, яму адказвала. I таксама усмiхалася... сваiмi васiльковымi вачмi.

Дзiѓна, але як толькi скончылiся васiлькi, не прайшло i дзвух тыдняѓ, як ён сапраѓды памёр. Сыны з семямi, вядома, прыехалi. Пахавалi, хаѓтуры як належыць, памiнкi справiлi. Паперы на хату нейкiя пазапаѓнялi i зноѓ разехалiся.

На вёсцы ѓсё пайшло як звычайна. Толькi калi-нiкалi хто-небудзь з мясцовых звяртаѓ увагу на дзве магiлкi,што стаялi побач на ѓскрайку могiлак. Асаблiва летам, калi зусiм недалёка, на жытнiм полi, уздоѓж сцежкi блакiтнымi лiхтарыкамi свяцiлiся мiж каласкоѓ васiлькi. Тады, здаецца, ля дзвух магiлак зноѓ чулiся блакiтна-васiльковыя ѓсмешкi i цiхi шэпт закаханых людзей, якiм так добра разам.

Вочкi-васiлёчкi...


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"