Аннотация: На роднай беларускай мове. Адзiнае i непауторнае:)
Мне не пазбегнуць летнiх дажджоý
I мутных свiтанняý скрозь яркае неба,
Маланак зялёных i чорных вужоý.
Мне iншага шчасця не трэба.
Асеннiя золкi, туманы балот,
Апошнi завет жураýлiны...
I казка аленем у лес уцячэ,
I ляжа на яблыкi iней.
Начная завея будзе выць ля акна,
I ветры дыванам сцялiцца.
Мы пойдзем у лес за вясною ý буран,
Каб ноччу бяззорнай прыснiцца...