Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Магчыма...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:



Нарэшце сцiшылася ўсё -
Навокал цемра. Анiкога.
дзень адступiў у небыццё.
Да ранку недзе за парогам
Я пакiдаю стос праблем,
Сяброў i ворагаў, Эдэм,
Якi жыве ў тваiх вачах...
Нячутна з цемры па начах
Прыходзiць панi Адзiнота,
Удвох за кавай бавiм час
У сутарэннях Камэлота.
Мы з ёй не любiм цiшынi,
Таму касету за касетай
Глытае мой магнiтафон,
Блукае рэха ў кабiнетах...
Анёлаў вочы зноў убок
Ад нас адведзены цнатлiва,
Магчыма, нават сам пан Бог
Мой шлях да самае магiлы
Iм заўважаць забаранiў...
Бясконцай стужкай успамiн
Свiдруе мозг перад свiтаннем,
Адлiк зваротны тых гадзiн
З жыццём чарговага спаткання,
Загнаўшы ноч кудысьцi ў цень,
Пачнецца з сонца першым промнем,
I менавiта гэты дзень,
Магчыма, я калiсьцi ўспомню...


1997, сакавiк, 20, чацвер
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"