Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Лiхтары не гараць...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Лiхтары не гараць, месяц спiць у аблоках
Толькi таньчыць завея, хавае сляды
Ды чарнее асфальт на спусцелых дарогах
На iмгненне здаецца - ноч прыйшла назаўжды
Ды ў шчылiну ўскрай неба ўжо бруiцца свiтанак
I запальвае вокны, падымае людзей
У пад'ездах дамоў раствараецца ранак
На абуджаны горад з неба падае дзень

Распаўзаецца шум, паступова чарнее
Ноччу белены снег, як мурашкi снуюць
Людзi ў справах, праблемах, пытаннях, iдэях
Спрэс натоўпы i чэргi, бяруць цi даюць
Ёсць усё - толькi б грошы былi ды жаданне
А яшчэ каб умеў захаваць, што здабыў
Час няcтомна бяжыць, вось ужо i змярканне
Можна бабкi падбiць - што ўхапiў, што згубiў

Вечар. Дзень адляцеў. Людзi пнуцца дадому
Зноў аўтобусы хорам аб нечым бурчаць
I хаваецца сонца ў сумётах калматых
Да каманды "пад'ём!" адпраўляецца спаць
Зноў зацiхла жыццё, пуста зноў на дарогах
I на стомлены горад ноч лягла як заўжды
Лiхтары не гараць, месяц спiць у аблоках
Толькi таньчыць завея, хавае сляды


1997, сакавiк, 26, серада, 1:55 (2-я рэдакцыя)
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"