|
|
||
|
Iзноў наш Шура-палiглот Не зачынiў уласны рот Усёй краiне паказаў як ён "на мове" не звязаў Памiж сабой два простых словы Затое ён заўжды гатовы Усiх загнаць нас да Расеi... (дык i па-руску ён ня ўмее Трох словаў правiльна сказаць) Што ж перашкодзiла абраць Кагосьцi з лiку разумнейшых? 1997, красавiк, 11 (Па вынiках славутай сустрэчы ППРБ с апазiцыяй 10.4.97 г.) |
|