|
|
||
|
Часу туман Злiзвае твар Хутка забуду тваё я iмя Нейкi падман Тае мiж хмар Рэшткi турбот папярэдняга дня Холад вакол Цемра з вакон Сэнсу не мае чагосьцi шукаць Лёгкiм мазком Нiшчыцца сон Новы малюнак нядоўга чакаць Скончыўся круг Стомлены брук Побач iзноў твой пранёс сiлуэт Толькi ўжо рук, Боцiкаў стук Я не пазнаў - ужо страчаны след. 1997, травень, 11, нядзеля, 15:31 |
|