|
|
||
Паволі цісне палец кнопку "play" Прыйшло аднекуль прадчуванне гуку Сыходзіць дзень няспраўджаных надзей Я ўспамінаю раптам твае рукі Іх дотык лёгкі хутка нішчыў боль У тыя дні, калі былі мы разам Ды ўжо даўно няма цябе са мной І не лічу я гэта за абразу, Бо зведаў добра, што няма даўжэй Нічога за нямераную вечнасць Ланцуг схаваных памяццю падзей... Шукаю ў ім я першую сустрэчу З табой... Ці гэта ўсё было Не з намі? Не ў жыцці? З цямрэчы Няма адказу... Ведаю адно - Я ўдзячны лёсу быў за кожны вечар... Не падманула прадчуванне слых. З глыбінь нябачных чыстай хваляй гукі Прыйшлі і зруйнавалі сны. А мне здаецца - бачу твае рукі... Імгненне пасярэдзіне вясны. 1997, 20.4 (13:52) - 3.5 (16:43) - 13.5 (аўторак, 0:42) |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира"
О.Копылова "Невеста звездного принца"
А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"