Klepikau Ihar : другие произведения.

Ка Дзьню Незавiсiмосьтi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Эпоха сiмвалiзму нечуванага.
Рэакцыя на колер адназначная.
Са словам трэба быць паасцярожней нам -
Цяжкi кулак у слухача няўдзячнага.
I над усiм квадрат стракаты бачыцца,
Прашыты вертыкальнымi палосамi.
I нават хто над градамi карачыцца -
Раздзелены дакладна iзаглосамi.
Падманвае прыборы радыяцыя?
Няхай! Яшчэ гарэлка ёсць у продажы.
Няхай мембраны рве ў вушах авацыя...
Каму? Няважна! Проста "так паложана".
Хаос даўно парадкам намi лiчыцца,
А сонца раздражняе кожнай ранiцай,
Калi бетон заледзянелы крышыцца...
Няхай нiчога тут не адбываецца!
Нянавiсць невядомага паходжання
Мы бачым за сталёвымi заслонамi.
I выправiць iмкнуцца разыходжаннi
Барэты над жалезнымi галовамi...


1997, лiпень, 2, серада, 22:19
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"