Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

1/9 Х

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Спёка i сонца ў вочы.
Сiл не стае, ды крочым.
О, як далёка да ночы,
А толькi яна нас ратуе.
Вокам адным аўтаматы
Сочаць за намi зацята,
Толькi сабака калматы
Маўчыць нам услед - мо шкадуе?
Шэпчам праклёны ўпотай.
Вёска за паваротам
Знiкла... Ахоўнiкаў боты
Збiваюць зямлю нежывую.
Шлях для ўсiх вязняў агульны -
Крочым даўно з нiадкуль мы.
Варце ўжо нават утульна,
Павольна яна шпацыруе.
Шлях, што вядзе ў нiкуды.
Звыклымi сталi пакуты.
Быццам заўжды быў закуты,
Не ўспомнiць мне волю былую.
Не! Не магу! Канаю!
Цела убок кiдаю,
Кулi ў спiну прымаю...
I прачынаюся... Чую -
Будзiльнiк надрыўна звiнiць.
Што гэта?! Бачу - блiшчыць
Жалеза на збiтых руках...
Дык дзе ж гэта быў? У снах?..


1997, лiпень, 5, субота, 18:43
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"