|
|
||
| ||
|
Даруй, не прынц. I нават стаць не мару, Бо прыйдзецца тады Займець навек каменны выраз твару I руйнаваць чужыя гарады. Даруй, красуня, мне маю ляноту. Я нават не лiчу свае гады. Iмгненнi шчасця, вечная самота... Мной гэткi шлях абраны назаўжды. Калi ж з пустых палацаў паблукаеш, Нясцерпныя адчуўшы халады, На гэтых сцежках лёгка адшукаеш Мае напаўзабытыя сляды. 1997, лiпень, 8, аўторак, 14:14 |
|