Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Горад туманам ахутаны...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Спачатку было вось гэта:

Туманам горад ахутаны
Даволi холадна ўраннi
З табой, як звычайна, мы гутарым...
Як прызнацца ў каханнi?

1997, чэрвень, 4, серада, 2:02

Напiсаў i адклаў, не ведаючы, што рабiць з гэтымi радкамi.
Потым ад першага радка адгалiнавалася вось гэта
:

Горад туманам ахутаны
Сонца толькi прачнулася
Шкло ад холаду мутнае
Ты, аднак, усмiхнулася
Нешта разгледзела смешнае
Ў сумным ранiшнiм горадзе
Цёплая хваля бязмежная
Плешча ў пранiзлiвым холадзе
Позiркi стрэлiся нашыя
Быццам iмгненне разбiлася
Можа, нiчога не скажам мы?
Ты, як i я разгубiлася.
Раптам iзноў усмiхнулася...
восень вясной абярнулася.

1997, верасень, 5, чацвер

А крыху пазней, ужо ад крыху змененага чэрвеньскага чатырохрадкоўя пайшло вось гэта:

Горад туманам ахутаны
Даволi холадна ўраннi
Мы як звычайна гутарым...
Як прызнацца ў каханнi?
Раптам зiрнула здзiўлена:
Дзе ты, дружа, блукаеш?
Што з табою адбылася?
Што ў галаве трымаеш?
Што адказаць - не ведаю.
Праўду сказаць - баюся.
Думкi свае даследую,
Ды прадказаць не бяруся
Вынiк свайго прызнання.
Позiрк твой поўны чакання,
Мне яго цiску не вытрываць,
Праз бастыёны разбiтыя
Хлынула нешта без краю:
"Ведаеш...
          я...
                кахаю...
Цябе..."

1997, верасень, 15, панядзелак, 23:33
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"