Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Time-Out-City

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Версiя 1

Горад закiнуты лёсам на поўдзень,
За тысячы год ад апошняй мяжы.
Тут нiколi не падалi бомбы,
Адзiн толькi снег, што на бруку ляжыць.
Лiнii вулiц, падмеценых ветрам,
I ценi жыцця на квадратах вакон.
Поўдзень. На вулiцы - нi чалавека.
Застылы малюнак нагадвае сон.
Толькi мiргае аранжавым вокам
На скрыжаваннi пустым светлафор.
Горад глухi да вандро?ных прарокаў,
Муры сустракаюць пустынi напор.
I не прыходзяць сюды караваны,
Як быццам над горадам вiсне праклён.
Горад вечнасцю зачараваны.
Абрынуты час пад адхон...

1997, верасень, 22, панядзелак, 16:23



Версiя 2

Горад закiнуты лёсам на поўдзень,
За тысячы год ад апошняй мяжы.
Тут нiколi не падалi бомбы,
Адзiн толькi снег, што на бруку ляжыць.
Лiнii вулiц, падмеценых ветрам,
I ценi жыцця на квадратах вакон.
Поўдзень. На вулiцы - нi чалавека,
Як быццам над горадам вiсне праклён.
Толькi мiргае аранжавым вокам
На скрыжаваннi пустым светлафор.
Горад глухi да вандроўных прарокаў,
Муры сустракаюць пустынi напор.
I не прыходзяць сюды караваны,
Горад вечнасцю зачараваны.

1999 (?), здаецца, гэтая версiя дзесьцi друкавалася.
Адрознiваецца ад папярэдняй версii
тым, што два радкi выкiнутыя
i яшчэ адзiн перастаўлены.


...Рэха ад "Кнiгi чарапоў" Роберта Сiльверберга...
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"