Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Выбар шляху

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Iзноў прада мной скрыжаванне дарог.
Куды ж мне далей скiраваць свае крокi?
Дзесь там, за спiной, дагараюць масты.
Назад не вярнуцца - няма той дарогi.
А можа мне прама пайсцi, напрасткi?
Але ж просты шлях - ён i самы складаны.
Тады мо налева? Направа? Якi ж
Працяг вандраванням абраць пажадана?
А вунь i валун, як у казцы, ляжыць.
Ды толькi на шэрых баках - анi слова.
З бярозы крумкач падазрона глядзiць:
Няўжо прыблудзiўся сюды нехта новы?
"Навошта прыйшоў ты сюды, чалавек?" -
Ён каркнуў з трывогай, расправiўшы крылы.
А перада мной - непакрыўджаны снег.
За каменем - стэп, неабсяжна застылы.
Крумкач паляцеў над дарогай прамой,
Маўклiвы вяшчун над нiчыйнай прасторай.
У небе чысцюткiм паўспыхвалi зоры.
Ляцi, чарнакрылы, iду за табой...


1997, кастрычнiк, 12, нядзеля, 18:44
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"