|
|
||
|
Астыла неба да нуля, Апала лiсце на праспектах, Няма ў кiшэнi нi рубля, Надвор'я лютыя ландскнехты (З дажджом на пару мокры снег) Нас заганяюць у кватэры... Амаль што кожны чалавек, Хоць мае добрыя намеры, Кляне нябесны вiнегрэт, Што сыпле нешта нам на плечы... Iзноў упаў аўтарытэт Метэаслужбы, што, дарэчы, Невiнаватая зусiм, Што не збываюцца прагнозы - Бо як i нам, не плацяць iм За прадказаныя пагрозы. 1997, кастрычнiк, 21, аўторак, 15:15 |
|