|
|
||
Якiм здаецца свет праз амбразуры? Бясколерным, дакладней - чорна-белым. Мiшэнямi здаюцца ўсе фiгуры, Якiя распiнае крыж прыцэла. Трымаеш зброю ты напаготове, Глядзiш на свет праз вузкiя шчалiны, Любога спынiш ты на першым слове, Калi парушыць межы каранцiнаў. Няўжо ўвесь свет за ворага трымаеш? I з iм змагацца ты заўжды гатовы? Няўжо не разумееш, што ўздымаеш Свой востры меч ты на сябе самога? 1997, кастрычнiк, 23, чацвер, 14:49 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"