|
|
||
|
Безвыходнасць - звычайны стан. Безвыходнасць - ланцуг бар'ераў. Тут не месца надзеi i веры, I каханню - хлусня i падман. Адзiнота - як цёмны пакой. Адзiнота - нiкога побач. Я яе адчуваю горыч I ў натоўпе, i нават з табой. Безнадзейнасць - як норма жыцця. Безнадзейнасць - i ўсё за парогам. I не цягне нiкуды ў дарогу. Невыносная лёгкасць быцця... 1997, лiстапад, 5, серада, 1:15 (першай напiсалася апошняя страфа - 1997, верасень, 10, серада, 20:40) |
|