|
|
||
|
Дзень прайшоў як не было Вецер Ноч не ўклеiлася ў шкло Ледзьве Перарэзаны прастор Дротам Сыпле снег ад самых зор Шротам Накрываецца зямля Коўдрай Цень парваны спакваля Хордай Накруцiў на палец твой Волас I прарваўся да мяне Голас Тэлефонны адшукаў Провад Растапiў душы маёй Холад I вярнуў жыцця ён мне Слодыч Як я гэтага чакаў Поўнач 1997, лiстапад, 5, серада, 18:20 |
|