|
|
||
|
Манiтор белай плямай. Вечар. Я адзiн у паўцёмным пакоi. Я сабе малюю сустрэчу, Што ў мяне не было з табою. Горад змоўк, быццам ён вiртуальны. Толькi дзе ты ў гэтай праграме? Забаўляецца вецер абвальны, Сутыкаючы хмары iлбамi. Вобраз твой як кампутарны вiрус - Пад пагрозай надзейнасць сiстэмы. Знiклi з файлаў былыя кумiры. У мяне сапраўды праблема - Як вярнуцца на каляiну, Бо шукаць цябе - безнадзейна. Але ж вобраз твой не адрынуць, Не згубiць у цемры завейнай... Раптам коду чужога лiчбы Замiргалi на сонным дысплеi. Кожны сiмвал цяплом ружавее... Мы - знайшлiся. Цяпер не згубiць бы... 1997, лiстапад, 21, пятнiца, 18:06 |
|