Klepikau Ihar : другие произведения.

На закрыццё газеты ''Свабода''

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    24-XI-97 г. было першы раз спынена друкаванне газеты "Свабода"...




Што ж, гэта паўтараецца спрадвек -
Iдзе да ўлады той, якi не варты.
Схаваўшыся пасля за спiны варты,
Кiруе абязгрэшаны стратэг.

Спачатку цiскануць друкарнi бланкi
I спiсы "папярэджаных газет",
Талоны - ад мукi да цыгарэт,
А потым на праспекты выйдуць танкi.

У аб'ектыў альбо прыцэл не трапiць бы,
Хоць не з грашыма - з галавой застацца б.
Тым, хто абраў, не трэба сумнявацца.
Ён правадыр - шчаслiвай галыцьбы.

А на старонках афiцыйнай прэсы
Вяршыня непрыемнасцяў - прагноз:
Чакаецца спякота - цi мароз...
Астатняе цэнзура перакрэслiць.

На ёй бамжу цудоўна будзе спаць.
Бо акрамя чужой тэлепраграмы
I трох радкоў праверанай рэкламы
Нi слова праўды там не адшукаць.

Патруль амапаўскi з дубiнкамi прабег.
Слупок тэрмометра прысеў, нiбы пабiлi.
"Свабоду" ў гэты дзень забаранiлi.
Быў дзень як дзень. I падаў мокры снег...

1997, лiстапад, 25 - 30
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"