Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Стома

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Белыя лямпы,
Шэрыя сцены,
Чорныя вокны...
Вечныя штампы
Псеўдапраблемы.
Мокне
Дах пад нясвежым снегам.
Сцяг пад задымленым небам.
Б'ецца, гістэрык, з ветрам,
Хлопае,
Быццам стогне.
Стома ў вачох цямнее
Кімсьці разлітым алеем...
Белыя фары,
Шэрае ўзбочча,
Чорныя рэйкі.
Мокрыя пары
Па лужынах крочаць.
Нейкі
Прывід блукае па рынках,
Па вулічных лабірынтах.
Злосна скрыгоча прынтэр,
Штампуючы "кампраматы".
Стомлены пракуратар
Белай рукою
Шэрыя папкі
Чорнай пячаткай
Меціць у ціхім пакоі...
Хто ж водзіць ягонай рукою? -
Спяць адкрытыя вочы.
Радыёкропка лапоча
Пад белай столлю
На шэрай сцяне
Чорным вуголлем
У чорным вакне -
Подых стомленай ночы.


1997, снежань, 8, панядзелак, 22:34
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"