|
|
||
|
Спынiцца ўжо час наспеў, На пройдзены шлях азiрнуцца. Пара, каб убачыць, што ўюцца Гукi, сплятаючы спеў. Бо лёг "Навуцiлус" на дно, Снягi засыпаюць дарогi, I ёсць пагроза аблогi, Якой не было даўно. I прыйдзецца ў камень нырнуць, I ўчытвацца ў iншыя кнiгi, I толькi счакаўшы адлiгi, Страчаны спеў пачуць На скрыжаваннях вясны, Дзе збудуцца новыя вершы I ў сонечным промнi першым Успыхнуць пражытыя сны... 1998, студзень, 6, аўторак, 2:08 |
|