|
|
||
|
Мяккая штучнасць святла. Гэта ў вагоне. Вострыя гранi цемры. Гэта за шклом. Стома мяне знайшла На перагоне. Адхiлiла ад тэмы Бэзавым сном. Вечар. Прамежкавы фiнiш. Твар у далонях. Быццам шэпчаш малiтвы. Скончаны дзень. Але з iм не застынеш - Пульсуе ў скронях Дзень наступнае бiтвы, Адмаўляючы цень... 1998, студзень, 29, чацвер, 0:30 |
|