|
|
||
|
Белы горад, дзiўны горад... Дзесьцi там Дорыць небу крылаў шолах Белы птах. Рэхам гулкiм поўнiць вулкi Белы дзень. Тут шукаў калiсь прытулку Белы цень. Белы горад, дзiўны горад, Рай не ў снах. Ды паклiкаў за вароты Белы шлях. Бо гайдаўся ў белых красках Неспакой. I застаўся белай казкай Горад той... 1998, люты, 27, пятнiца, 0:32 |
|