|
|
||
|
Калi бачу цябе, мая зорачка, Адступаюць усе турботы, Цяжар хмары робiцца воблачкам, Якое прыемнае воку. Калi чую цябе - лашчыць музыкай, Ахiнае мяне твой голас. Цёплым ветрыкам словы круцяцца - Як жа мне утрымаць твой вобраз? Колькi ведаю тых, што супернiцай Анiяк цябе не лiчылi... Цяжка iм пагадзiцца, паверыць, што Я паставiў цябе над iмi. 1998, люты, 28, субота, 22:47 |
|