У якасцi эпiграфа:
Истинно верующий человек - человек прежде всего
в чем-то поврежденный, ущербный, неполноценный, калечный -
и бунтующий против такого своего состояния.
Он ищет некоей веры как способа приобщения к силе.
Это момент гиперкомпенсации: сам я ничтожен,
но, присоединившись к этой силе,
докажу свою полноценность и даже сверхполноценность.
Насильничество - обязательный элемент
в психологическом комплексе такого увечного.
Борис Парамонов. "Последний поэт"
// Б. Парамонов. Конец стиля. СПб, "Алетейя" - М., "Аграф". С. 167.
Да мяне ён падсеў
У паснулым вагоне
начной электрычкi,
I з чырвоных вачэй
палыхнуў падазрона
агонь фанатычны.
Я пачуў, што чакаў:
"Ты цi ведаеш Бога?
Цi ведаеш меру?"
I ён мне расказаў,
адшукаць як дарогу
да "iсцiннай веры".
Расказаў, хоць яго
не прасiў я аб гэтым,
бо ведаю кошты
На заморскiх багоў
i тутэйшых прарокаў,
i мне нiзавошта
Не адчуць гэты смак,
што знаёмы зламаным
i непаўнацэнным,
Ваяўнiчы iх страх,
што жыве ў разарваным
сумленнi нiкчэмных.
Далучыцца бы iм
да "вялiкае сiлы"!
I ў "звышчалавекi"
Па галовах жывых,
па бясконцых магiлах
iмкнуцца.
Калекi...
1998, сакавiк, 4, серада, 0:41
|