|
|
||
|
Калi дождж i снег пачынаюць двубой, Калi ў трубцы гудкi несупынна гучаць, Я гутару ў думках толькi з табой, I нiкому размовы не перарваць. Толькi ты - адзiны мой абанент, Для ўсiх iншых мой нумар заняты заўжды. Я вылiчыў першасны элемент Структуры сусвету свайго - гэта ты. Без цябе я iзноў правалюся ў нiшто, Разыдуся на атамы ў чорны пыл, Не спытаюцца нават - а быў ён хто? I цi ўвогуле быў? 1998, сакавiк, 13, пятнiца - 21, субота |
|