|
|
||
|
Па-над пляцам неба Колеру асфальта. Адчуваюць масы Подых навальнiцы. А жыцця крынiцы - Страчаныя ў часе, I цаглiну пальцы Крышаць замест хлеба. А вада ўжо звыкла Патыхае хлорам, I ганяе вецер Нежывое лiсце... Хто падкажа выйсце У вар'яцкiм свеце, Там, дзе выюць хорам, Што "надзея знiкла!"... 1998, красавiк, 18, субота, 15:03 |
|