Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Я хацеý бы...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




                  Я хацеў бы спаткацца з Вамi
                  У цiхую сiнюю ноч...
                                          Максiм Багдановiч


Версiя 1

Я хацеў бы спаткацца з Вамi
У цiхую сiнюю ноч
На вулiцы места,
Якое стомлена спiць.
Але Вы цi знойдзеце час,
Каб проста заўважыць мяне.
Што ж казаць пра сустрэчу -
Калi Вам мяне не пачуць.
Што ж казаць пра сустрэчу -
Такую няздзейсную мару...
Зноў я буду адзiн
На халодную зор прыгажосць
З пакiнутых вулiц глядзець
У цiхую сiнюю ноч...

1998, красавiк, 21, серада


Версiя 2

Я хацеў бы спаткацца з Вамi
У цiхую сiнюю ноч,
Калi горад ахутаны снамi,
I - нiкога, зорак апроч.
Але Вы - хоць проста заўважыць
Мяне - цi знойдзеце час?
Бо навокал столькi больш важных
Спраў i людзей для Вас.
Што ж казаць мне тады пра сустрэчу -
Калi зноў памiж намi зiма,
Безнадзейна застылая вечнасць,
I здаецца - выйсця няма.
Як жа мне пра сустрэчу марыць,
Калi Вам мяне не пачуць,
I ўвесь дзень па-над горадам хмары,
I цяпла нiяк не адчуць
Калi ж неба зноў стане ясным
На халодную зор прыгажосць
Глядзець з тугой невыразнай
Адзiн буду з вулiц згаслых
У цiхую сiнюю ноч...

1998, травень, 18, панядзелак, 10:01
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"