|
|
||
|
Дождж няспешна шапоча за вокнамi Словы-шолахi калыханкi Сон бясшумнай змяёю вiльготнаю Запаўзае ў хаты да ранку Зоркi дрэмлюць дзесьцi над хмарамi Iх не ўбачыць у небе цёмным Над зямлёю безабароннай Толькi дождж, перавiты марамi У цямрэчы начной нi агеньчыка Толькi лiсця бясконцы шоргат Сноў, нiкiм не пабачаных, холад Цень прывiдны чагосьцi ранейшага Наваколле застыла да ранку Па-над соннай прасторай вiльготныя Словы вечнае калыханкi дождж няспешна шапоча за вокнамi 1998, травень, 22, пятнiца |
|