|
|
||
Ты мiльганула над маiм жыццём, Бы чайка па-над морам штармавым. Трывожны клiч, прыглушаны дажджом, I бераг, што не зблытаеш з маiм. Ляцi туды, на скалы не зважай, Бо мой маяк няпэўны, як прывiд. Цябе чакае там амаль што рай, А тут вятрам належыць краявiд. Пакiнь пяро на памяць камяням. Яны яго схаваюць назаўжды. I будзе вобраз твой царыцай снам, Узняўшы з дна былыя гарады... 1998, жнiвень, 17, панядзелак, 3:24 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"