|
|
||
|
З ранiцы слухаю, як Руйнуюцца новабудоўлi. I ўвесь гарадскi абсяг Ахутаны пылам... Тынкоўка Ў паветры самлелым вiсiць, Калi асядаюць сцены... Хто скажа: 'не можа так быць' - Той мiма мiшэнi пацэлiць. Чыстаю дошкай iзноў Стануцца тыя пляцоўкi - Як месца былых баёў За часам артпадрыхтоўкi. I калi-небудзь тут Хтось не такi безгаловы Збудуе горад... Але пакуль - Руйнуюцца новабудоўлi... 1998, жнiвень, 30, нядзеля, 14:12 |
|