|
|
||
|
Зацягнутае неба хмарнай ватай, I сыпле дождж iзноў па-за раскладам. Ды толькi ў гэтым дождж не вiнаваты - Прыйшла пара для восеньскiх парадаў. Твой сiлуэт пад чорным парасонам Плыве павольна па алеях парка. Нячутны крок, як быццам паралонам Заменены асфальт, i ты, як хмарка, Блукаеш памiж мокрымi дубамi. Нi слова ўслых, але вiруюць думкi. Iмгненнi, параўнальныя з гадамi. Стаў час падобны да жавальнай гумкi. Official fixed 1 st 7 ½ lengths 1998, жнiвень, 31, панядзелак |
|