|
|
||
| ||
|
Без славы, Без кароны, Без багацця Пражыць магчыма Людскае жыццё. Без веры, Без надзеi, Без кахання - Не iснаванне нават... Небыццё. Жывi i вер, Кахай i спадзявайся. Пакiнь нашчадкам Мары i сады. I адусюль заўжды Дамоў вяртайся. Не падпускай да сэрца халады... 1998, верасень, 12, субота, 23:59 |
|