|
|
||
|
На шырокiм падваконнi Задаволеная котка Сонна, мурканнем салодкiм, Пазiрае ў бездань поля, Дзе вясёлыя вiхуры Таньчаць з ветрам тарантэлу... Котку танцы iх не чуляць, З фiласофскiм разуменнем Зрэдку блiскае на белы Вэрхал, поўны цьмяных ценяў, Жоўтым вокам каралевы... Котка спеваў iх не чуе... 1998, кастрычнiк, 25, нядзеля |
|