|
|
||
|
Errare Humanum Est* Недасягальнасць вяршынь Ператвараючы ў мiфы, Жывую вiрлiвую плынь Кiруючы смела на рыфы, Руйнуючы горы i льды, Ствараючы цуда-сады На месцы былых пустынь У светлую далячынь Iдзе чалавек... За iм Да неба ўзнiмаецца дым... Ён ведае гэта. Але Не азiрнецца, Не. Пакуль той агонь i дым Не ўстане сцяной перад iм. Сцяной - без двукоссяў грознай. Ды толькi ўжо будзе позна... Цi не? 1998, кастрычнiк, 28, серада, 23:10 *Чалавеку ўласцiва памыляцца. |
|