|
|
||
|
Вулiцы з аднабаковым рухам - Не развярнуцца I не вярнуцца - Законы i знакi Не дазваляюць. Але ў вачах тваiх суха. Не збiць твайго пульсу. Не варта iмкнуцца Спынiць цябе страхам, Спакою пазбавiць. Ты - з моцных духам? А, мо, як кампутар - Сумненняў нiякiх не маеш, Фантазiй залiшнiх... Нiчога нiколi не адчуваеш, Памылак не помнiш, I не аб чым не шкадуеш... Цi чуеш? 1998, лiстапад, 5, чацвер, 17:55 |
|