|
|
||
|
Здаецца, гэта ўжо было: Ужо стаяў на раздарожжы I ўслед глядзеў... Даруй мне, Божа, Я не iмкнуся, што прайшло, Вярнуць сабе назад... Навошта? Яна пайшла праз дотык снегу На мне нябачнае святло Шчаслiвай зоркi... Так было I не адновiцца па следу, Чакай хоць вечнасць... Бо прайшло. Нiшто не вечнае для нас, На жаль, пад Месяцам i Сонцам, I нават час, I нават час На перагорнутай старонцы Ужо не той... 1998, лiстапад, 19, чацвер, 18:46 |
|