|
|
||
|
Iзноў шумяць за вокнамi дажджы. Iмклiвы час па мокрым шкле бяжыць, Забыўшыся, аднак, на дзве душы, Чый карабель на якары ў цiшы, Пакiнуўшы бясконцыя шляхi, Стаiць, узняўшы вечнасцi сцягi. I ў цiшынi ты на мяне глядзiш, З усмешкаю загадкавай маўчыш, Ды на пытаннi спаленых начэй Адказ чытаю ў полымi вачэй: Каханне - дыяментаў даражэй. Так, цяжка з iм. Ды без яго - цяжэй. два апошнiя радкi - 1998, верасень, 23, серада, 3:50 увесь верш - 1998, лiстапад, 25, нядзеля, 19:46 |
|