|
|
||
|
Дарога... Я хутка забуду Адкуль i калi распачаўся Адлiк кiламетраў i дзён Былога Назад не здабуду. Забуду усiх, з кiм вiтаўся Iх твары складуць легiён Ды бога Малiць я не буду Бо ведаю - ён не азваўся Нi разу I гэта не сон Дарога Табою адною пачуты Бясконцасцi я спавядаўся I часу патрушчыў праклён У шчасце сваё i пакуты Бы ў цяжкiя боты Абуты... 1999, люты, 3, серада, 2:31 |
|