|
|
||
|
Пятнiца. Вечар. Вагон электрычкi. Звонку - снег, што збiраецца таяць. Людзi, адданыя лёсу i звычкам, Стомлена ўнутр сябе пазiраюць, Едуць - дадому, у госцi, на дачы. Ахтосьцi - з якой-небудзь iншай нагоды. Вечар... Цяпла i спагады нястача. Цяжкiя зданi. Абапал iх - сумак чароды. Поўныя працы i смажаных думак Торбы... i вочы, пагаслыя быццам. Нас не яднае нават кiрунак, Агульны для ўсiх, як фальшывы прынцып. 1999, люты, 6, субота, 2:48 |
|