Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Falling In Time

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





...Адчуванне...
                  палёту? падзення?
Якога ужо не спыніць.
Кудысьці ўніз
... і назад не падняцца,
Не азірнуцца,
                  не ўбачыць высь -
Адны ўспаміны -
Як скарбы ці супрацьпяхотныя міны...
Пад нагамі -
Адсутнасць трывалай зямлі,
Кругамі
Стрэлкі імчацца, хутчэй чым маглі б...
Гэта - Час,
        Які незваротна пачаў паскарацца,
        Які не жадае вяртацца,
        Спыняцца
        і нават павольна плыць.
...Пакрыўджаны тым,
                          што ня ўмелі цаніць...
Як быць?!
Як да яго дакрычацца?...


1999, люты, 7, нядзеля, 2:25
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"