|
|
||
|
Смак тваiх вуснаў застаўся на вуснах маiх Скура дагэтуль твой адчувае дотык Голасу гук i зараз трывожыць слых Дзесьцi за шклом цябе мой шукае позiрк Зноў памiж намi лягла дарога-змяя Але ўсё на свеце вяртаецца ў колы свае Хутка вясна падорыць нам спеў салаўя Ды толькi раней пачуеш ты крокi мае Хоць зараз iмгненнi вядуць як далей ад цябе Але не сумуй расстанню не вырасцi ў вечнасць Нават i ценi калi аддадзiм зiме Мы разам пойдзем адсюль з'яднаныя невылечным... 1999, люты, 28, нядзеля, 20:43 |
|