Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Дзiýны дыялог на дваццатым паверсе

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:





-... Цiкава жыць тут,
На дваццатым паверсе,
У кватэры,
Дзе вялiкiя вокны...
-... I бачны далёкi,
Вельмi далёкi абшар.
-... А зробiш два крокi -
Толькi два крокi назад -
I зямлi ўжо не ўбачыш,
Быццам ляцiш ты высока,
Што нават вышэй за аблокi...
- Хоць i не птушка...
-... А калi прыйдзе дождж,
Ты, нарэшце, адчуеш спакой,
Застанешся сам-насам з сабой,
I маланкi iмклiвай нож
рассячэ на ўсю ноч мiж табой
                i горадам ланцугi...
- А калi поруч пройдуць снягi?
- Стане белым усё за вакном.
Стане ўтульным
                 прыцiхлы твой дом,
Мутна-белае неба сагрэе
Кубак кавы табе з малаком...
I за гэтым цяплом,
I за хмарным шэрым алеем
Ты забудзешся ў сне
I не ўспомнiцца - дзе я,
I не ўспомнiцца - дзе ты...
- I што гэта дваццаты паверх?
- Так... Не верыш?
Правер...


1999, красавiк, 6-8
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"