|
|
||
|
Я адкрываю вочы i бачу што падае снег там дзе лiпеня спёка толькi што грэла мой след Бачу што выпадкова перайшоў у зiму Шукаю зваротны шлях нiзкаю ветлiвых словаў Я будую сцяну з чыстага страху ў вачах выпадковых сустрэчных шэрых быццам адвечна згаслых хоць сонца ў зенiце... "Калi ласка, скажыце, як прайсцi..." 1999, красавiк, 20, аўторак, 3:13 |
|