Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Крот iдзе ý неба

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





Рыюць акопы, мацуюць муры,
Цягнуць калючы дрот,
Нагамi паставяць зямлю дагары...
I ў неба схаваецца крот,
Кiпцямi ўхопiць кавалачкi хмары,
Бездань адчуе за iмi,
I, усвядомiўшы здзейсненасць мары,
Сляпымi ўсмiхнецца вачыма.
I след яго знiкне для нас без пары,
Хутчэй, чым сонца пад iм дагарыць.
А iм застанецца на гэтай зямлi
Тое, што малпы рабiць маглi б -
Рыць акопы i класцi муры...
"А крот?" - спытаеце вы.
А крот шлiфуе свае кiпцюры -
Рыхтуецца неба да новай вайны...
Крот iдзе ў неба,
Не пакiдаючы следу...
Вось толькi яны... Навошта яны
Яму саступаюць дарогу?
Чаму яны гэтак робяць?
I ўвогуле - хто яны?


1999, красавiк, 29, чацвер, 23:39
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"