Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

''Асцярожна, дзверы зачыняюцца''

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





"Асцярожна, дзверы зачыняюцца!" -
За сваёй спiной з палёгкай чуеш.
Ты паспеў, i ты цяпер кiруеш
Да людзей, якiя пасмiхаюцца -
Пасмiхаюцца таму, што не спазнiлiся.
Задаволеныя тым, што ўсё ж паспелi.
...За бясконцы дзень усе стамiлiся.
Хоць не ўсе, ды штосьцi зразумелi...
"Асцярожна, дзверы зачыняюцца!" -
Чуеш ты iзноў па-за спiною...
Неба пацямнелаю сцяною
Асядае... Людзi разбягаюцца.
Разбягаюцца хутчэй за тараканаў
Да вячэры i да тэлевiзараў...
Зранку ўсе паўторацца калiзii -
Зноў гукне зласлiва-нечакана
Голас металёвага шамана:
"Асцярожна, дзверы зачыняюцца!"
Ты пасееш? Цi гукне зарана?...


1999, лiпень, 8, чацвер, 11:07
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"