Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Азірніся...

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





За спіной зачыніліся дзверы
Ты сам-насам застаўся з Сусветам
За празрыстай бранёю веры
Праз якую лашчыцца вецер
Белы пыл па-над шляхам кружыць
Як вышэй імкнецца падняцца
Але шчасця ён не заслужыць
Бо да неба яму не ўзняцца
А з-за лесу ўзнімаецца Сонца -
За аблокі - да месца працы
А ў тугой вінаграднай гронцы
Сны пра вырай, што птушкам сняцца
Крок зрабіўшы з рыпучага ганку
Пакаштуй жа халоднага соку
Крок наступны зрабі - на дарогу
Азірніся апошнім разам
На такія родныя вокны
Прашапчы напаўголас фразу:
"Я вярнуся пад гэтыя кроквы..."


1999, ліпень, 11, нядзеля, 18:28
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"